Мы запрашаем вас прыняць удзел у маршы салідарнасці Беларусаў у Вільні, які адбудзецца 9 жніўня 2023 года і будзе прысвечаны трэцяй гадавіне масавых пратэстаў у Беларусі. Гэта будзе важная падзея, на якой мы выкажам нашу салідарнасць і падтрымку беларускаму народу, які змагаецца за свабоду, дэмакратыю і правы чалавека.

Мы збяромся ў 18.00 на Катэдральнай плошчы Вільні, каб разам зрабіць нашыя галасы чутнымi. Мы выступім за свабоду слова, свабоду думкі і свабоду выбару.

Разам мы пойдзем па цэнтральных вуліцах Вільні, каб паказаць усім, што мы не застанемся абыякавымі да таго, што адбываецца ў Беларусі і з беларусамі.

Мы запрашаем кожнага, хто падзяляе нашы каштоўнасці і перакананні, далучыцца да нас. Разам мы можам дабіцца змен і зрабіць свет лепшым і справядлівым. Давайце аб’яднаемся ў барацьбе за свабоду і дэмакратыю.

План мерапрыемства:

18.00 збор

18.30 прывітальнае слова

18.45 пастраенне ў марш

19.00 Марш па маршруце Катэдральная плошча – Плошча Кудзіркі – вул. Ягайлас – вул. Пілімо – вул. Каліноўскага – вул. Міндаўга – амбасада Беларусі.

Пасля заканчэння маршу каля амбасады будзе магчымасць выказацца ў кожнага, хто жадае.

Exit mobile version