У аўторак, 28 мая, адбыўся «круглы стол» грамадскіх арганізацый і ініцыятываў, прысвечаны пытанням пошуку найбольш дзейсных метадаў абароны грамадскіх інтарэсаў.

Ініцыятарам сустрэчы грамадскіх актывістаў выступілі жыхары мікрараёна «Юбілейны». Сябры гэтай ініцыятывы ўжо некалькі месяцаў спрабуюць вырашыць пытанне з арганізацыяй установы медыцынскага абслугоўвання на сваім раёне. Таксама ўдзельнічалі прадстаўнік Грамадзянскай Кампаніі «Наш Дом», грамадскага аб’яднання «БНФ «Адраджэньне», і 2-х мясцовых ініцыятываў: жыхароў раёну «Мір-1» і «Куцепава».

Пад час паседжання адбылася прадметная размова аб тыім, якім чынам у сённяшніх умовах прымусіць чынавенства вырашаць справы па сутнасці, у інтарэсах жыхароў, а не пісаць адпіскі. На прыкладзе пытання аб адкрыцці паліклінікі на мікрараёне «Юбілейны» было паказана, як намаганні грамадскасці сустракаюць перашкоды з боку пасадоўцаў, але, тым не меньш, грамадскія актывісты шукаюць новыя падыходы ў барацьбе за агульныя інтарэсы.

Пад час абмену думкамі было выпрацавана шэраг цікавых прапановаў і парадаў як агульнага плану, так і дастаткова канкрэтных і практычных. Так, у прыватнасці, было вырашана праводзіць масавыя мерапрыемствы, сходы грамадзянаў па месцы жыхарства, заклікаць адказных асобаў да справаздач перад людзьмі на грамадскіх слуханнях і інш…

Бліжэйшыя слуханні будуць праведзеныя якраз па пытанні адкрыцця медыцынскай установы і на іх плануецца запрасіць прадстаўнікоў «Магілёўскай цэнтральнай паліклінік.

Exit mobile version