Жыхары былога ваеннага гарадка Печы, які цяпер перадаецца на баланс барысаўскіх камунальнікаў, сумеснымі намаганнямі змаглі супрацьстаяць высечцы цэнтральнай алеі і адстаяць сваё права на экалагічна нармальнае асяроддзе пражывання.
Жыхары былога ваеннага гарадка Печы, які зараз уваходзіць у склад горада Барысава, разам дамагліся таго, каб іх мікрараён застаўся зялёным і экалагічна нармальным для пражывання.«Нам каштавала вялікіх намаганняў адваяваць зялёную зону, — распавядае адна з актывістак абароны зялёных насаджэнняў у Печах Таццяна. — Прайшлі грамадскія слуханні з нагоды будаўніцтва вялікіх гандлёвых цэнтраў. Калі б мы не супрацьстаялі рашэнню ўлад, засталіся б без дрэў і кустоў. Улады, відаць, баючыся нашай актыўнасьці, пакінулі каштанавую алею і перанеслі аўтастаянку ў іншае месца».Нагадаем, жыхары былога ваеннага гарадка Печы дабіваліся таго, каб будаўніцтва вялося пасля ўзгаднення з імі. Яны пасылалі ліст у Мінаблвыканкам з патрабаваннем захаваць некранутым іх асяроддзе пражывання. З абласной вертыкалі адказу так і не паступіла.