Апошні тэрмін на просьбу ўдзельнікаў прадоўжаны да 1 лістапада!

КОНКУРС «НАРОДНЫ ЖУРНАЛІСТ – 2012»: ШТО Я СКАЖУ СВАЁЙ ГРАМАДЗЕ?»

Найлепшы тэкст, фотарэпартаж, відэа, аўдыё, блог пра мясцовыя праблемы.

Пераможцам – ноўтбук, відэакамэра, стажыроўка

Дэталі на http://narodny.by

ХТО ЎДЗЕЛЬНІЧАЕ

Грамадзяне Беларусі, якія хочуць зрабіць краіну лепшаю. Любога ўзросту, месца жыхарства, партыйнасьці й палітычных поглядаў. Адзінае абмежаваньне — яны не павінны быць прафэсійнымі журналістамі.

МАТЭРЫЯЛ:

— не публікаваўся раней;

— розных жанраў: нататка, інтэрвію, рэпартаж, хроніка падзеяў, нарыс, сэрыя інфармацыйных матэрыялаў, кліп, блог, відэаблог і г. д.;

— часткаю тэкставага матэрыялу могуць быць выявы (фатаграфіі, графікі, лягатыпы, карыкатуры, плякаты й г. д.);

— відэа – зьнятае любым чынам: відэа-, фота-, вэб-камэрай;

—напісаны для пэўнай мэты: разавая публікацыя; незалежная газэта ці мясцовае пэрыядычнае выданьне; выданьне малога накладу; мясцовы інтэрнэт-рэсурс ды інш.;

— адкрыты для публікі.

Кожны матэрыял павінен пачынаць (суправаджаць) г. зв. лід: кароткае рэзюмэ, якое прыцягвае ўвагу, памерам да 250 знакаў.

НАЙЛЕПШЫ МАТЭРЫЯЛ:

— актывізуе і аб’яднае мясцовую грамаду;

— на тэму, якую не прапусьцяць у афіцыйную прэсу ці на БТ;

— зразумелы мясцовым людзям, з пазнавальнымі імёнамі, фактамі й лічбамі;

— зь беларускай мовай у якасьці асноўнай .

АЦЭНЬВАЦЬ матэрыялы будзе міжнароднае ЖУРЫ.

1. Двое пераможцаў атрымаюць ноўтбук і відэакамэру.

2. Дзесяць аўтараў зьезьдзяць на кароткі стаж за мяжу.

3. Прынамсі дзесяць найлепшых матэрыялаў будуць прафэсійна надрукаваныя й выдадзеныя на дысках.

ЯК ПЕРАДАЦЬ

Паслаць матэрыял і анкету на электронны адрас narodny.zurnalist@gmail.com ці на паштовы адрас а/с 24, 220002 г. Мiнск да 18.00 1 лістапада. Паслаць тэкст можна і праз форму на сайце. Тэл. для даведак: +375 25 9981592

Мультымэдыйныя файлы:

— Да 25 МБ файл mpeg, avi, mp4, aac, mp3, wav, wmv ці фатаграфіі (jpg, gif, tif, png) на narodny.zurnalist@gmail.com

— Больш за 25 МБ разьмясьціць на сайтах Youtube, Vimeo, Vkontakte і паслаць спасылку на narodny.zurnalist@gmail.com

— або паслаць дыск на паштовы адрас а/с 24, 220002 г. Мiнск

Пра сябе паведаміць:

— Імя й прозьвішча або псэўданім;

— Зьвесткі для кантакту з аўтарам (эл. адрас — пажадана на gmail; калі трэба — паштовы адрас; калі трэба — мабільны й стацыянарны тэл., імя ў скайпе).

Арганізатары вышлюць пацьверджаньне атрыманьня на пазначаны ў анкеце электронны адрас.

Exit mobile version