НАШ ДОМ
НАШ ДОМ
НАШ ДОМ Обратная связь
НАШ ДОМ
НАШ ДОМ

Удачные кампании Форум Видео Совершенно секретно Отдохнуть
НАШ ДОМ

Новости кампании «Наш Дом»

НАШ ДОМ
НАШ ДОМ Архив новостей кампании НАШ ДОМ Архив новостей кампании
НАШ ДОМ
НАШ ДОМ

«СТАРОГА ОЛЬСУ» ПАВІТАЛІ БЕЛ-ЧЫРВОНА-БЕЛЫМ СЦЯГАМ

Віцебская моладзь – за сапраўдную Беларусь!

19.03.2007

18 сакавіка ў віцебскай абласной філармоніі адбыўся канцэрт гурта «Стары Ольса». Канцэрт прайшоў з вялікім аншлагам. У зале сабралася ў асноўным моладзь, і відавочна было, што прыйшлі хлопцы і дзяўчаты на канцэрт старажытнай беларускай музыкі не выпадкова, што яны шануюць сваю гісторыю і добра ведаюць творчасць «Старога Ольсы». А калі музыкі зайгралі адзін са старажытных танцаў, які быў забаронены каталіцкай царквой як «паганскі», з глядзельнай залы выйшлі дзяўчаты і пачалі танчыць. Як адзначыў кіраўнік «Старога Ольсы» Зьміцер Сасноўскі, яны рабілі гэта так, як і нашыя далёкія продкі. Пад канец канцэрту моладзь разгарнула у зале бел-чырвона-белы сцяг.

«Стары Ольса» – гурт сярэднявечнай беларускай музыкі, існуе ён з 1999 г. Назва гурта паходзіць ад невялічкай рачулкі Ольса, што на Заходняй Магілёўшчыне. У рэпертуары «Старога Ольсы» – беларускія народныя балады і ваярскія песні, беларускія народныя танцы, творы беларускіх кампазітараў эпохі Рэнесанса, кампазіцыі з беларускіх зборнікаў прыдворнай музыкі («Полацкі сшытак», «Віленскі сшытак»), беларускія канты 16 – пачатку 17 стагоддзяў, а таксама еўрапейскія папулярныя мелодыі эпохі сярэднявечча і Рэнесанса. Гурт супрацоўнічае з многімі рыцаскімі клубамі Беларусі і Еўропы, з музеямі і даследчыцкімі цэнтрамі, з майстрамі старадаўніх інструментаў, з гуртамі народнай, прыдворнай, духоўнай і гарадской старадаўняй музыкі, з асобнымі выканаўцамі на старых інструментах. Музыка гурта дазваляе аднавіць гучанне многіх забытых інструментаў. Тое, на чым граюць музыкі, гэта максімальна дакладныя па выгляду, тэхналогіі і сыравіне копіі старажытных беларускіх інструментаў – дуды (валынкі), ліры, гусляў, свірэлі, варгана, акарыны, сурмы, берасцяной трубы, гудка, барабана. Такім чынам «Стары Ольса» намагаецца дасягнуць найбольш поўнай рэканструкцыі музычных традыцый Вялікага княства Літоўскага, асноўнай культурнай і геапалітычнай часткай якога ў 13-18 стагоддзях была Беларусь. Дарэчы, у Вялікім княстве Літоўскім быў створаны ўнікальны сінтэз беларускай народнай і прыдворнай музыкі з еўрапейскімі музычнымі дасягненнямі.

Акрамя ўласных тэатралізаваных канцэртаў, гурт выступае на фестывалях сярэднявечнай культуры, рыцарскіх турнірах і фальклорных фестывалях. «Стары Ольса» выдаў ужо каля дзесятка паўнафарматных дыскаў. Найбольшую цікавасць у слухачоў вызываюць «Сярэднявечная дыскатэка» і «Гераічны эпас». Першае – гэта зборнік старажытных беларускіх і эўрапейскіх танцавальных мелодый, а другое – сапраўднае музычнае даследванне, куды увайшлі ўрачыстыя творы, вайсковыя песні, народныя баляды, аб'яднаныя гераічнай тэматыкай. На жаль, падчас канцэрту у Віцебску у гледачоў не было магчымасці набыць дыскі групы «Стары Ольса» - музыкі на іх проста забыліся.

Аліса МІЕЛАФОН

ТВОРЦЫ С ГРАНАТОВЫМ СЕРДЦЕМ
Выставка в Центре современного искусства
15.02.2007
24-25 ФЕВРАЛЯ В ВИТЕБСКЕ ПРОЙДЕТ ПЯТНАДЦАТЫЙ «МЕНЕСТРЕЛЬ»
Фестиваль гитарной музыки соберет друзей
16.02.2007
КОЛОСОВЦЫ ПРАЗДНУЮТ 80-ЛЕТИЕ
Театральные юбилеи
11.10.2006
«ЗЯМЛЯ ПАД БЕЛЫМI КРЫЛАМI»
В мире искусства…
14.10.2006
ВИЗИТ МИТРОПОЛИТА
Владыка православной церкви Беларуси посетил храмы Витебской области.
17.10.2006
В МИНСКЕ ПРОШЕЛ 15 СЪЕЗД СБП
Бездомных писателей Беларуси приютили немцы
23.10.2006
СТРАШНЕЕ НЕ ПРИДУМАЕШЬ
Канун Дня всех святых
31.10.2006
ВГМУ: ОСЕННИЙ МАРАФОН
Отличное лекарство от осенней хандры придумали студенты Витебского государственного медицинского университета.
13.11.2006
СШИТЬ ОБЕРЕГ ДЛЯ ПОЛОЦКА РЕШИЛИ ВСЕМ МИРОМ
Подарок ко дню рождения должен быть наполнен доброй энергетикой
23.02.2007
НА АКАДЕМИЧЕСКОЙ СЦЕНЕ ПОКАЖУТ ЭРОТИЧЕСКУЮ КОМЕДИЮ
Стриптиз, говорят, будет настоящим
22.02.2007
ПОСЛЕДНИЙ ПЫЛКИЙ ВЛЮБЛЕННЫЙ
Сезон уже начался. Спешите!
26.09.2006
УЧИТЕЛЯ ЗА ДУХОВНОСТЬ
15 марта в средней школе №10 прошел республиканский научно-практический семинар «Духовно-нравственное воспитание дошкольников и школьников на православных традициях белорусского народа».
16.03.2007
ИМ НЕ ДАНО ВИДЕТЬ. НАМ ПОНЯТЬ.
31 августа, в последний день лета, в здании кафе «Любава», расположенном в Витебском диагностическом центре прошла пресс-конференция, организованная «Белорусским товариществом инвалидов по зрению» (сокращенно БелТИЗ).
01.09.2006
МОДА В ВАЗЕ
В Витебске снова пройдет конкурс модельеров-дизайнеров
17.09.2006
ОБМЕН ИСКУССТВОМ
Белорусский Союз художников организовывает выезные выставки в Россию
18.09.2006
12345...>>

Новости


НАШ ДОМ, Фото дня НАШ ДОМ, Фото дня

Очень простая акция: собираемся все и идем в исполком на прием с письменными обращениями. Исполком обязан принять и ответить в срок 15 дней. Исполком вешается

Новости нашего дома большими блоками