НАШ ДОМ
НАШ ДОМ
НАШ ДОМ Обратная связь
НАШ ДОМ
НАШ ДОМ

Удачные кампании Форум Видео Совершенно секретно Отдохнуть
НАШ ДОМ

Новости кампании «Наш Дом»

НАШ ДОМ
НАШ ДОМ Архив новостей кампании НАШ ДОМ Архив новостей кампании
НАШ ДОМ
НАШ ДОМ

ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ АЛЬГЕРДА АБУХОВІЧА Ў СЛУЦКУ

Грамадскія актывісты горада Слуцка 22 жніўня 2008г. адзначылі 110-ую гадавіну з дня смерці славутага земляка – беларускага паэта-змагара ХІХ стагоддзя

25.08.2008

Грамадскія актывісты горада Слуцка  22 жніўня 2008г. адзначылі 110-ую гадавіну з дня смерці славутага земляка - беларускага паэта-змагара ХІХ стагоддзя Альгерда Абуховіча. На месца крыжа, знішчанага вандаламі, сябрамі мясцовага аддзялення «Таварыства беларускай мовы» на  помніку быў усталяваны новы металічны крыж.  Мясцовыя актывісты грамадзянскай кампаніі «Наш дом» ачысцілі магілу ад смецця і высадзілі на ёй кветкі.

Магіла Альгерда Абуховіча знаходзіцца на вуліцы 14-Партызан на гарадскім могільніку ў цэнтры горада. На могілках шмат пахаванняў ХІХ стагоддзя, якія ніхто не даглядае. Усе яны знаходзяцца ў жудасным становішчы.

Альгерд Абуховіч - постаць ў нашай гісторыі неардынарная і заслугоўвае большай пашаны да сябе ад няўдзячных суайчыннікаў.

Неспраста яго імя займае адно з першых месцаў у кнізе Уладзіміра Арлова «Імёны свабоды».

Нашчадак старажытнага ліцвінскага роду, а па бабцы і італьянскага графскага  роду Бандынэлі,  удзельнік паўстання Кастуся Каліноўскага, паэт, перакладчык, змагар за «уваскрашэнне Бацькаўшчыны», беларускі Крылоў - ўсё гэта можна сказаць пра яго.

Твораў па віне бальшавікоў засталося зусім нямнога - былі знішчаны ў 30-я сталінскія гады.

Ледзве ўцалеўшы пасля разгрому паўстання Каліноўскага,  нягледзячы на жыццёвыя беды,  ён да канца жыцця заставаўся ўнутрана свабодным чалавекам. Сабакай Лыскай на службу да царскага рэжыму не пайшоў - не ў прыклад многім нашым пісьменнікам, якія дзеля заробкаў прыслужваюць тым, кто «кідае агрызкі з царскага стала».

У яго байцы «Ваўкалак» служка пана, сабака Лыска, заве галоднага ваўкалака пакінуць свабоду і пайсці служыць пану, абяцае добрае жыццё.

У адказ ваўкалака аўтар, на мой погляд, укладвае свае разуменне месца паэта і чалавека пры недэмакратычным рэжыме :

«Хоць галодзен  - я свабодзен,

Гдзе мне цягне - там бягу.

На свабодзе прападу,

А ў няволю не пайду!

Буду вольным ваўкалакам,

Ты ж  - на прывязі сабакам!»

Байка «Старшыня» таксама шмат што гаворыць уважліваму чытачу, асабліва актуальнымі ў наш час з'яўляюцца  апошнія радкі:

«А авечкі што сказалі? -

Іх на сход зусім не звалі,

А ўпісана ў пратаколе,

Што «авечкам дана воля».

Дайшлі да нашых часоў і мемуары Абуховіча. Па выказванню У. Арлова, яго мемуары - «нязмушаны роздум вольнай душы пра эпоху, літаратуру і вечныя праблемы чалавечага існавання».

Галоўны вораг уваскрашэння Бацькаўшчыны, на думку Альгерда,  - гэта самаўладства, «да барацьбы з якім трэба добра рыхтавацца і не прыспешваць падзеі». (Ці не слушна і для нашых жыццёвых рэалій?)

Актуальнымі для нашага часу з'яўляюцца і яго разважанні вакол ідэала палітычнага  дзеяча. Ён меркаваў, што палітычны дзеяч, якому народ можа давяраць - не шарлатан, не акцёр, не камедыянт, а чалавек высокіх маральных якасцей і яснага розуму. 

Хочацца верыць, што наступіць у будучыні той час, калі іменем Альгерда Абуховіча будзе называцца не ўскраінная вуліца, а цэнтральная вуліца горада Слуцка. Тая, што зараз носіць імя Леніна. Менавіта пад ленінскім сцягам  і адбывалася знішчэнне твораў Альгерда Абуховіча ў эпоху сталінізму.

ЗІНАІДА ЦІМОШАК,
г. Слуцк

ТВОРЦЫ С ГРАНАТОВЫМ СЕРДЦЕМ
Выставка в Центре современного искусства
15.02.2007
КАРАТКЕВИЧУ 76 ЛЕТ
События посвещенные дате рождения белорусского классика
24.11.2006
60 ЛЕТ – ВОЗРАСТ ЮНОСТИ ХУДОЖНИКА.
28 ноября в зале краеведческого музея состоялось открытие выставки известного витебского художника Николая Гугнина. День открытия совпал с 60-летним юбилеем мастера.
30.11.2006
ШКОЛА ИМЕНИ ГЕРОЯ
27 марта в школе № 29 ожидается торжественная церемония в честь присвоения решением Витебского облисполкома от 29 декабря 2006 года учреждению образования имени воина-интернационалиста Василия Пименова.
22.03.2007
ОБМЕН ИСКУССТВОМ
Белорусский Союз художников организовывает выезные выставки в Россию
18.09.2006
ЖИВОЙ МУЗЕЙ
«Город-сад» в проекте Юрия Черняка
21.09.2006
КОЛОСОВЦЫ ПРАЗДНУЮТ 80-ЛЕТИЕ
Театральные юбилеи
11.10.2006
«ЗЯМЛЯ ПАД БЕЛЫМI КРЫЛАМI»
В мире искусства…
14.10.2006
ВИЗИТ МИТРОПОЛИТА
Владыка православной церкви Беларуси посетил храмы Витебской области.
17.10.2006
В МИНСКЕ ПРОШЕЛ 15 СЪЕЗД СБП
Бездомных писателей Беларуси приютили немцы
23.10.2006
СТРАШНЕЕ НЕ ПРИДУМАЕШЬ
Канун Дня всех святых
31.10.2006
ВГМУ: ОСЕННИЙ МАРАФОН
Отличное лекарство от осенней хандры придумали студенты Витебского государственного медицинского университета.
13.11.2006
ОКАМЕНЕВШАЯ МУЗЫКА ГЕНДЕЛЯ
«У каждого человека – своя эпоха»
16.11.2006
ДЕНЬ СТУДЕНТА
Студенты всех стран объединяйтесь
17.11.2006
ПРАЗДНИК СОЛИДАРНОСТИ
Как студенты ВГУ им. П. М. Машерова отпразновали день студента
19.11.2006
123

Новости


НАШ ДОМ, Фото дня НАШ ДОМ, Фото дня

Ноу-хау по-гомельски: песочница для лилипутов (микрорайон №21)

Новости нашего дома большими блоками