НАШ ДОМ - Новости. Примеры заявлений, жалоб в прокуратуру, милицию. Тарифы ЖКХ. Бесплатная юридическая помощь, консультации

НАШ ДОМ

Новости

АД ТЭОРЫІ - ДА ПРАКТЫКІ
Зараз з’явілася шмат публікацый ад розных аўтараў, якія дзеляцца сваімі ўражаннямі ад паездкі ў Нямеччыну

На сайце «Наш- дом» зараз з'явілася шмат публікацый ад розных аўтараў, якія дзеляцца сваімі ўражаннямі ад паездкі ў Нямеччыну. В. А. Шчукіна, як праваабаронцу. асабліва зацікавіла жыццё нявольнікаў у турмах. Што і гаварыць, пасядзець у іхняй турме і атрымаць 300 «еўрыкаў» у месяц за стрыжку турэмнага газона - такая інфармацыя для звычайнага беларуса занадта дзіўная і не ўкладваецца ў галовы многіх.

У сваім жыцці мне давялося не раз бываць у Заходняй Германіі - там людзі жывуць значна багацей, чым у Берліне. Калі ж я спрабавала вяскоўцам распавясці пра высокі ўзровень жыцця там - мае суразмоўцы нахмурваліся і спяшылі звычайна закончыць гутарку вядомым выслоўем: «Там добра, дзе нас няма».

Калі ўдумацца ў гэты выраз буквальна, то мо і, праўда, еўрапейцам лепей бяз нас. Надта ж мы кансерватыўны народ: учапіліся ў сярэдневяковыя традыцыі з усіх сіл і лічым, што жывем лепей за ўсіх. Такіх сілай цягні да лепшай долі - тармазіць будуць.

Калі я першы раз пабывала ў Германіі, то доўга пасля не магла адысці ад стрэсу - знаходзілася ў шокавым становішчы. На градзе ў маю адсутнасць вырасла пустазелле ростам з мяне, а я ніяк не магла ўзяць матыку ў рукі. Цэлы тыдзень прасядзела нерухома пад яблыняй, пакуль не прыйшла ў рабочае становішча. Усё, што сістэма ўклала ў маю галаву, рушылася. Больш за ўсё тады мяне здзівілі іхнія вёскі, чамусьці, яны ўсе страшна перспектыўныя. Здзівіла і вырошчванне пышнага асоту на школьным участку - для таго, каб нямецкія дзеці ў гэтай выпалатай краіне ведалі, што ў раслінным свеце ёсць і такая расліна.

Будучы ў мінулым «камсамолкай і актывісткай», балюча перажывала сваё расчараванне ў камуністычным рэжыме.

Аднак, рабская праца з сярэднявечнымі матыкамі і лапатамі на калгасных палях ў наш час працягваецца на прыватных сядзібах ў вёсках. Асабліва, у традыцыйных выміраючых, «неперспектыўных», вёсках. Менавіта жыхары такіх вёсачак і складаюць электарат прэзідэнта, вераць у яго, як ў бога. Вераць і ў тое. што жывуць яны не горш за іньшых.

Апошнім разам я прывезла ў сваю вёсачку нямецкую газонакасілку і фоткі сядзіб нямецкіх пенсіянерак. Па-мойму, суседкі-бабулі зараз перажываюць таксама шок. Газонакасілка іх расчаравала - падобная на машынку для мужчынскай стрыжкі, яна не здолее пакасіць соткі беларускай магутнай травы. Прйшлося тлумачыць, што крапіву і асот я буду і далей касіць па-беларуску, а кавалак зямлі засею іхняй замежнай травой - для прыгажосці. Мае суседкі скептычна аднесліся да суседства беларускай крапівы і нямецкай траўкі: надта розныя ж ў іх весавыя катэгорыі. Доўга не маглі ўсведаміць. што там, на Захадзе, людзі абрабляюць зямлю не дзеля таго, каб з'есці тое, што на ёй вырасце, а дзеля прыгажосці.

На гэты раз яны больш уважліва слухалі мае аповеды пра іншае жыццё ў іншым краі, бо тэорыя звязалася з практыкай жыцця.

Материалы по теме:

юридическая помощь
связь
поиск
побеждаем!
тарифы ЖКХ

При использовании материалов ссылка на источник обзязательна.

Rating All.BY Rambler's Top100