НАШ ДОМ
НАШ ДОМ
НАШ ДОМ Обратная связь
НАШ ДОМ
НАШ ДОМ

Удачные кампании Форум Фотоархив Переписки правозащитников Отдохнуть
НАШ ДОМ

Блоги участников кампании «Наш дом»

Разрешить нельзя запретить

Блог Ольги Карач

"Не па скарбы паплыў... не па славу"

Шляхціц

НАШ ДОМ

ПАЕЗДКА Ў БЕЛАРУСЬ

Людзьмi звацца...

Хай чытач не падумае, што я памылілася ў назве артыкула, бо, сапраўды, 7 лістапада я наведала нашу краіну, імя якой Беларусь. Гэта дзівосная краіна мае гісторыю, герояў, якіх не забывае і чыімі імёнамі ганарыцца. Знаходзіцца сапраўдная Беларусь зусім непадалёку ад майго Слуцка, але неяк не выпадала раней наведаць музей беларускасці у Старых Дарогах на сядзібе Анатоля Яфімавіча Белага. Да яго вельмі падыходзіць імя Майстар.

7 лістапада – дзень, калі камуністы з чырвонымі сцягамі нясуць кветкі да помніка Леніну. Наганяюць сум: ужо столькі вядома пра камуністычны тэрор і пагібель ні ў чым нявінных людзей, што ў мяне ўзнікае сумненне ў іх разумовым здароўі, а таксама і ў наяўнасці чалавечнасці. Таму адзначаю гэты дзень, як дзень Чырвонага тэрору. Таму сёлета наведала знакаміты музей.

У Старых Дарогах раней не была, але шукаць музей не прыйшлося, бо кіроўца прыватнай машыны, да якога звярнулася, ахвотна згадзіўся бясплатна даставіць мяне да сядзібы, дзе месціцца музей. Відавочна, што старадарожцы ганарацца славай свайго горада.

Сказаць, што музей ўразіў – мала. У мяне ўзнікла адчуванне, што знаходжуся ў той Беларусі, якую ўяўляю ў будучым: ўсё прасякнута беларускім духам. Духам Ларысы Геніюш, Васіля Быкава, Францыска Скарыны, Кастуся Каліноўскага...

Там столькі твораў беларускага выяўленчага мастацтва, столькі сканцэнтравана помнікаў нашым выбітным пісьменнікам, дзеячам беларускай культуры – сапраўдны Пантэон.

Можна ўбачыць каля 250 партрэтаў «Нашаніўскага перыяду», радавод Вялікіх князёў Літоўскіх, радавод Полацкіх князёў, усе беларускія ілюстрацыі да твораў В.Быкава, кнігі гэтага пісьменніка на 75 мовах свету, яго малюнкі, асабістыя рэчы, 600 твораў медальённага мастацтва (у Нацыянальным музеі толькі 24).

Дамінанта экспазіцыі на другім паверсе музея – герб «Пагоня», выява Францыска Скарыны: кожны, спускаючыся па лесвіцы, абавязкова паклоніцца і гербу, і Скарыне.

Асобнае месца займае экспазіцыя, прысвечаная Слуцкаму Збройнаму Чыну, угодкі якога хутка будзе адзначаць дэмакратычная грамадскасць Беларусі.

Для мяне было вялікай неспадзяванасцю, калі даведалася, што якраз ў дзень майго прыезду Майстар закончыў працу над помнікам Героям Слуцкага Збройнага Чыну, адкрыццё якога павінна адбыцца 24 лістапада. Майстра запрашае ўсіх нераўнадушных людзей Беларусі прыняць ўдзел ва ўрачыстасці.

Пры стварэнні помніка ўжыта асобая тэхніка выканання: рэзка па лісту метала.

На помніку адлюстравана рука параненага байца, якая спрабуе ўтрымаць крыж Еўфрасінні Полацкай, у версе якога знаходзіцца герб «Пагоня». Сама карціна плоская, але з'яўляецца ілюзія аб'ёму і пры падсветцы ўзнікае незабыўнае ўражанне.

На помніку надпіс: «Тым, хто пайшоў паміраць, каб жыла Бацькаўшчына». Паводле гістарычных звестак беларускія жанчыны з Горадні прыслалі для случакоў сцяг з прыгожа вышытай «Пагоняю» і гэтым надпісам.

Стоячы каля помніка Змагарам, хочацца верыць, што яшчэ жыве ў нашага народа, нягледзячы ні на што, імкненне да волі. І я дзякую Анатолю Беламу які дае людзям веру, што Беларусь жыла, жыве і будзе жыць! Што, ўрэшце, у сучаснай Беларусі знойдзецца рука, якая падхопіць і Крыж, Герб і пойдзе наперадзе пад Сцягам Адраджэння.

Зінаіда ЦІМОШАК

Слуцкі раён

ТВОРЦЫ С ГРАНАТОВЫМ СЕРДЦЕМ
Выставка в Центре современного искусства
15.02.2007
КОЛЯДА
от брестских социал-демократов
15.01.2009
КАРАТКЕВИЧУ 76 ЛЕТ
События посвещенные дате рождения белорусского классика
24.11.2006
60 ЛЕТ – ВОЗРАСТ ЮНОСТИ ХУДОЖНИКА.
28 ноября в зале краеведческого музея состоялось открытие выставки известного витебского художника Николая Гугнина. День открытия совпал с 60-летним юбилеем мастера.
30.11.2006
ИМ НЕ ДАНО ВИДЕТЬ. НАМ ПОНЯТЬ.
31 августа, в последний день лета, в здании кафе «Любава», расположенном в Витебском диагностическом центре прошла пресс-конференция, организованная «Белорусским товариществом инвалидов по зрению» (сокращенно БелТИЗ).
01.09.2006
ОБМЕН ИСКУССТВОМ
Белорусский Союз художников организовывает выезные выставки в Россию
18.09.2006
ЖИВОЙ МУЗЕЙ
«Город-сад» в проекте Юрия Черняка
21.09.2006
КОЛОСОВЦЫ ПРАЗДНУЮТ 80-ЛЕТИЕ
Театральные юбилеи
11.10.2006
«ЗЯМЛЯ ПАД БЕЛЫМI КРЫЛАМI»
В мире искусства…
14.10.2006
ВИЗИТ МИТРОПОЛИТА
Владыка православной церкви Беларуси посетил храмы Витебской области.
17.10.2006
В МИНСКЕ ПРОШЕЛ 15 СЪЕЗД СБП
Бездомных писателей Беларуси приютили немцы
23.10.2006
ШКОЛА ИМЕНИ ГЕРОЯ
27 марта в школе № 29 ожидается торжественная церемония в честь присвоения решением Витебского облисполкома от 29 декабря 2006 года учреждению образования имени воина-интернационалиста Василия Пименова.
22.03.2007
АЛЕКСАНДР МИЛИНКЕВИЧ: «РОДИНА МНЕ ВАЖНЕЕ, ЧЕМ ВЛАСТЬ»
4 марта в одном из витебских кафе состоялась встреча известного белорусского политика, бывшего кандидата в президенты Республики Беларусь, Александра Милинкевича с активистами молодежного движения «Молодой фронт».
05.03.2007
АЛЕКСАНДР МИЛИНКЕВИЧ ГОТОВ ДЕЛАТЬ «МЯГКУЮ» РЕВОЛЮЦИЮ
Но не отказывается и от сотрудничества с властями
05.03.2007
ДЕЛО ДЕНИСА ДЕНИСОВА
Денисову, возможно, придется год-полтора пробыть в СИЗО – заявил следователь.
10.03.2007
1234

Новости


НАШ ДОМ, Фото дня НАШ ДОМ, Фото дня

Выставка боевых машин в Киеве

НАШ ДОМ